Хмарным ранкам выйшаў у краму
I знянастку падумаў пра карму
У кагосьцi душэўная рана
у кагосьцi заўсёды нiрвана
невядома, што лепей, што горай
кепска лётаць, цi добра ўпасьцi
хтосьцi зараз смяецца ад гора
хтосьцi плача ад шчасьця.

нiколi николi не будзе без болю
не будзе без долу i без вышынi
нiколi нiколi хоць здайся без бою
не зменiшь паролi сусветнай гульнi

ранкам сонечным крочыў да крамы
i пачуў дасканалыя словы
гэта ўсе не навечна з намi
гэта ўсе дастаткова часова
тэлевiзара чорная дзiрка
i касэтных радкоў пустаслоўе
сотнi пiсем нiбы пад капiрку
гэта часова

нiколi николi не будзе без болю
не будзе без долу i без вышынi
нiколi нiколi хоць здайся без бою
не зменiшь паролi сусветнай гульнi


крочыў у краму смежнай сцяжынай
я бы мог нарадзiцца жанчынай
ваўкалакам, катом, ---------
журавiнай, чарнiцай, альшынай
невядома, што лепей, што горай
кепска жыць альбо добра памерцi
азбукай Mорзэ связвае сэрцы
Усе застаецца...