Dm G
Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
C Am
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца.
Карацей, гэта дзіўна, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.
Ref:
E7
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Am C
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
E7
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
F G
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.
Горад менск - першы горад з тых двух гарадоў,
Не пабачыш на мапах сучасных гадоў,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат таго, хто ў горадзе Мінску жыве.
А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя,
І дзяцінства майго праляцелыя дні.
Ref.
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых,
Там дахоўка і пруд, там двары і муры.
Ref.
D#m G#
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
C# Bm
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
D#m G#
І пьяная сьляза, і такая папса,
C# Bm
Што ратунку ня дасьць ні “Мізім”, ні “Упса” .
Dm G
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
C Am
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Dm G
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Dm G
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць